Урад А.Лукашэнкі зьвярнуўся да Расеі з просьбай аб выдзяленьні крэдыту 1,5 мільярда даляраў для захаваньня эканамічнае стабільнасьці. Аляксандар Мілінкевіч пракамэнтаваў гэты крок.
«Рыторыка А. Лукашэнкі на адрас Масквы, як і гучныя выказваньні міністраў пра «нязначнае падвышэньне» камунальных плацяжоў, былі выключна палітычнай гульнёй і падманам грамадзян.
Улады разумеюць, што ў руках Масквы знаходзяцца эканамічныя рычагі ціску на Беларусь, якія пры пэўным выкарыстаньні могуць прывесьці да дэстабілізацыі грамадзка‑палітычнай сытуацыі ў краіне.
Прапановы Захаду дапамагчы ў вырашэньні эканамічных праблем Беларусі пакуль не знаходзяць водгуку ў кіраўніцтва краіны. У гэтай сытуацыі застаецца ім адно ‑‑ зноў ехаць на паклон у Маскву.
Расійскі стабілізацыйны крэдыт не ўратуе сытуацыі, а яшчэ больш закабаліць нашу дзяржаву і наш народ. Без рэфармаваньня эканомікі і палітычнай сыстэмы, дывэрсыфікацыі паставак энэрганосьбітаў, адкрыцьця шляху да новых тэхналёгій мы будзем заставацца ў аўтсайдэрах цывілізаванага сьвету».