Беларуска Дар’я Домрачава заняла другое месца ў мас-старце на 12,5 км на этапе Кубка свету па біятлоне, што прайшоў у нарвежскім Халменколене.

Дар’я чатыры разы спудлавала, а пасля апошняй стральбы яна наогул сышла на дыстанцыю 6-й, але за сотні метраў абагнала Мары Дарэн, Мары Лор Брунэ, Хэлену Экхальм і Тэю Грэгарын.

Першае месца заняла немка Андрэа Хенкель (38:01,2, 1 промах), Домрачава саступіла ёй 26,6 секунды.

У агульным заліку Кубка свету Дар’я ўшчыльную наблізілася да Магдалены Нойнер, што сёння праз хваробу не бегла.

У Нойнер — 816 балаў, у Дар’і — 795.

Гэта дзяcяты подыум Дар’і ў сезоне (3-4-3) і 29-ы ў кар’еры (6-10-13).

У чацвер Домрачава выйграла срэбра ў спрынце, у суботу — бронзу ў гонцы пераследу (г.зн. пагоні).

***

Наступны этап Кубка свету па біятлоне адбудзецца ў фінскім Канціялахці з 10 па 12 лютага (спрынт, гонка пераследу, эстафета).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?