Кур’ёзны выпадак з экс-кандыдатам у прэзідэнты здарыўся ў Латвіі. Пра гэта Алесь Міхалевіч напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Меў прызначаную сустрэчу з старшынём камісіі міжнародных справаў парламента Латвіі. На патрэбным паверсе мяне сустрэў чалавек, сказаў: «Мы вас чакаем», адвёў у вялікі пакой з круглым сталом, дзе было чалавек шэсць дэпутатаў, плюс фатографы. Прысутныя сталі ў шэраг, мяне паставілі ў цэнтры, фатографы зрабілі некалькі здымкаў і сышлі. Прысутныя селі за стол і адзін з іх пачаў казаць па-латыску, звяртаючыся да мяне. Перакладчык (на ангельскай): «Мы вельмі рады, што ў нас ёсць магчымасць абмеркаваць з вамі латыска-расійскія стасункі...»

Кіраўнік пратакола доўга перапрашаўся, калі аказалася, што сустрэча не са мной, а мая ў суседнім кабінеце.

Калі хто-небудь пабачыць мой фотаздымак з подпісам: «Намеснік міністра замежных справаў Расіі...», дашліце лінк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?