8 лютага перад прэзентацыяй Альбома «Прэс-фота Беларусі» ў кнігарні «Логвінаў» (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а) пройдзе прэс-фота фатографа «НН» Сяргея Гудзіліна — уладальніка гран-пры леташняга конкурсу.

У яго можна будзе ўзяць бясплатны аўтограф, паглядзець прылады працы, папрасіць падзяліцца сакрэтамі майстэрства.

Сама прэзентацыя альбома пачнецца, а 19-й у Галерэі «У».

Арганізатары падрыхтавалі гасцям сюрпрыз.
Набыўшы альбом яны атрымаюць новы каляндар на 2012 год у падарунак. ***

Альбом «Прэс-фота Беларусі» выходзіць другі год, у ім змешчаныя здымкі пераможцаў аднайменнага конкурсу.

«Прэс-фота Беларусі» — конкурс фатографаў, якія працуюць у сферы медыя. Быў заснаваны ў 2009 годзе айчыннымі фотарэпарцёрамі. Праводзіцца штогод. У конкурсе прымаюць удзел супрацоўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ.

Гэта некамерцыйны праект. Усе сродкі ад продажу прадукцыі (альбомы і каляндар) ідуць на падтрымку конкурсу прэс-фатаграфіі.

Нагадваем таксама, што працягваецца чарговы конкурс «Прэс-фота Беларусі — 2012». Конкурсныя працы прымаюцца да 19 лютага.

Дзе набыць альбомы і каляндар:

У Мінску ў

— Галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

— Галерэі «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а)

— Галерэі «Падземка» (пр. Незалежнасці, 43)

— На кніжным кірмашы «Белэкспа» (вул. Я.Купалы, 27).

У іншых гарадах альбомы і каляндар можна замовіць поштай, праз сайты:

knihi.by (дастаўка па Беларусі)

prastora.by (дастаўка па Беларусі і за мяжу).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?