Эксперты Інтэрпола, як і беларускія калегі, устанавілі, што на бомбе 2008 года былі адбіткі менавіта Дзмітрыя Канавалава. Аб гэтым паведаміў у інтэрв’ю карэспандэнту БелТА начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро (НЦБ) Інтэрпола ў Беларусі Аляксандр Пятран.

Начальнік НЦБ растлумачыў, што на наступны дзень пасля тэракту 2008 года ў Мінску ў Генеральны сакратарыят Інтэрпола былі накіраваны сляды пальцаў рук тады яшчэ меркаванага злачынцы. Гэта менавіта тыя адбіткі, якія выявілі ўсярэдзіне выбуховай прылады. Пазней — у 2011 годзе — яны супалі з адбіткамі пальцаў Канавалава. «Аналіз праводзіўся і ў нас, і ў Інтэрполе і даў адзін і той жа вынік», — паведаміў Аляксандр Пятран.

Ён дадаў, што ў Інтэрпол былі накіраваны не толькі адбіткі, але і генатыпаскапічная інфармацыя. Акрамя гэтага, па эпізодзе 2008 замежныя калегі аказалі вялікую дапамогу па аналізе канструкцыі выбуховай прылады. Таксама пасля выбуху 2011 Інтэрпол дапамог у першы ж дзень пасля тэракту атрымаць палепшаную фатаграфію злачынцы. У генеральны сакратарыят глабальнай паліцэйскай арганізацыі былі адпраўленыя кадры з камер вонкавага назіранні, якія ўстаноўлены ў цэнтры Мінска недалёка ад уваходу на станцыю «Кастрычніцкая».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?