Не ўсе пасажыры ведаюць, што дзверы адчыняюцца пасля націскання на спецыяльную кнопку. Папераджальныя надпісы ёсць не паўсюль. Фота darriuss.livejournal.com.
Не ўсе пасажыры ведаюць, што дзверы адчыняюцца пасля націскання на спецыяльную кнопку. Папераджальныя надпісы ёсць не паўсюль. Фота darriuss.livejournal.com.
Сметніца пад столікам. Многія пасажыры не заўважаюць яе і кладуць выкарыстаныя квіткі на столік. Фота darriuss.livejournal.com.
Фота darriuss.livejournal.com.
Ахоўнікі (на фота — за вакном) суправаджалі гарадскія электрычкі да верасня.
Гарадская электрычка фірмы Stadler ад ліпеня мінулага года возіць пасажыраў па маршруце Мінск — станцыя Беларусь. Як шараговы пасажыр, які карыстаецца яе паслугамі штодзень, вазьму на сябе смеласць агучыць некаторыя заўвагі і прапановы, якія назбіраліся за гэты час.
Заўвага першаяЯк вядома, праезд у электрычках гарадскіх ліній па гэтым маршруце на сёння каштуе 2000 рублёў незалежна ад працягласці паездкі. То бок, 2000 да бліжэйшай станцыі «Мінск Паўночны», і гэтулькі ж да Заслаўя. Ці не штодзень бачу пасажыраў, якія спрабуюць праехаць у гарадской электрычцы па «звычайнаму» квітку. Цяжка сказаць, хто з іх насамрэч памыліўся, а хто і схітрыў, спрабуючы зэканоміць. Але факт застаецца фактам — многія дагэтуль не ведаюць пра розніцу ў квітках на швейцарскую і савецкую электрычкі.Многія пасажыры дагэтуль не могуць разабрацца з сістэмай аплаты.
Прыклад з жыццяКасірка прабіла яму квіток за 700 рублёў. Чалавек выйшаў на перон і сеў у гарадскую электрычку, якая ў гэты момант прыехала, і якую ён палічыў за тую самую бліжэйшую. І толькі ў цягніку даведаўся, што яму трэба плаціць за «правільны» квіток. А ў кандуктараў ён каштуе 3000 рублёў, а не 2000.Аўтааматар, які вымушаны быў скарыстацца грамадскім транспартам, у касе на станцыі «Мінск Паўночны» папрасіў квіток на бліжэйшую па часе электрычку да Ждановічаў.
Прапановыкаб тыя адукоўвалі пасажыраў, альбо прынамсі перапытвалі ў іх, на які цягнік ім патрэбен квіток.Адпаведныя аб’явы з’явіліся каля касаў, але, магчыма, варта правесці дадатковую працу з касірамі,
Заўвага другаяХоць тут яны адчыняюцца націсканнем кнопкі самім пасажырам. Пра гэта паведамляюць надпісы каля тых самых кнопак (ёсць не паўсюль) і гукавая інструкцыя, што транслюецца рэгулярна. Аднак, ці пасажыры такія няўважлівыя, ці звычка, набытая ў старых электрычках настолькі моцная, але неаднойчы бачыў, як чалавек так і не трапляў у цягнік. Часцей за ўсё гэта здараецца ў цёмны час сутак, калі звонку надпіс каля кнопкі нябачны.Яна звязаная з тэхнічнымі асаблівасцямі новых электрычак. Часта бачу пасажыраў, якія чакаюць, пакуль адчыняцца дзверы.
Таямніцай для некаторых пасажыраў застаюцца і невялікія сметніцы, схаваныя пад падаконнымі столікамі.Ці не таму на тых самых століках многія пакідаюць скарыстаныя квіткі?
ПрапановыМагчыма, трэба нанесці на шкло ў дзвярах бачныя ў цемры дадатковыя інструкцыі пра карыстанне кнопкай. Сметніцы таксама варта пазначыць адмысловымі малюнкамі.Тут, як падаецца, патрэбная тлумачальная праца кандуктараў.
Заўвага трэцяяУ верасні з цягнікоў зніклі ахоўнікі. Хоць гукавы інфарматар пра іх прысутнасць дагэтуль спраўна нагадвае. Можа адсутнасць строгіх дзецюкоў з гумовымі дручкамі акурат і паспрыяла таму, што ў швейцарскіх цягніках усё часцей трапляюцца захмялелыя пасажыры.У першыя месяцы працы гарадской электрычкі паездкі ў ёй зусім не было аматараў разнастаіць час у дарозе півам.
Прыклад з жыцця
Аднойчы, калі ў «Мінск-Арэне» мінскі хакейны клуб «Дынама» прымаў кагосьці з супернікаў, у цягніку можна было пабачыць дзясяткі заўзятараў, якія падбадзёрвалі сябе сідрам і півам. Усё часцей на вочы трапляюцца пасажыры, якія раніцай «лечацца» джын-тонікам.
ПрапановыЯе варта вярнуць, толькі няблага было б ахоўнікаў апрануць больш адпаведна, напрыклад, у фірмовыя строі Stadler, якія носіць іншы персанал электрычак.Невядома, чым кіраваліся арганізатары гарадскіх ліній, калі скасоўвалі службу аховы ў электрычках, але падаецца, што рашэнне гэта дачаснае.
* * *
З падслуханага
Пенсіянеры між сабой называюць гарадскую электрычку «Прыгажуняй».
«Хоць тут сябе ў Еўропе адчуеш. За ўсё жыццё нікуды не трапіла і ўжо не траплю», — дзеліцца адна бабуля з другой.
Маці ўшчувае маленькага сына: «Злезь з сядзення! Тут нельга з нагамі, бо гэта новая электрычка. Дзядзя машыніст убачыць праз відэакамеру і высадзіць цябе ў Ждановічах!»