Аляксандр Лукашэнка 6 лютага прыняў з дакладам генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, адразу абазначыўшы найбольш актуальныя пытанні для абмеркавання: сітуацыя ў сістэме органаў пракуратуры ў цэлым, у тым ліку з гледзішча кадравага складу, становішча спраў у праваахоўнай сферы, асабліва ў частцы барацьбы з злачыннасцю.

Асобная ўвага была ўдзелена ходу фарміравання Следчага камітэта і яго ўзаемадзеянні з Генпракуратурай. «Следчы камітэт — гэта дзіця МУС, Генпракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, іншых праваахоўных органаў. Вы павінны кантраляваць сітуацыю са стварэннем Следчага камітэта», — адзначыў Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў, што працу органаў пракуратуры па наглядзе за выкананнем законнасці варта праводзіць мэтанакіравана. Для гэтага пракуроры павінны быць вызваленыя ад неўласцівых ім функцый.

У ходзе сустрэчы ён чарговы раз запатрабаваў прыняць вычарпальныя захады па актывізацыі барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.

Як праінфармаваў генеральны пракурор, новы алгарытм узаемаадносін з іншымі праваахоўнымі органамі ў гэтай сферы цяпер выпрацоўваецца з тым, каб гэтая праца была пастаўлена на больш высокім узроўні.

У 2011 г. адбылося зніжэнне агульнай колькасці злачынстваў, у тым ліку цяжкіх і асабліва цяжкіх.

Лукашэнка адзначыў, што ўсе асноўныя пытанні дзейнасці органаў пракуратуры будуць разгледжаны на спецыяльнай нарадзе ў яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?