Сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч будзе адказваць на пытаньні ў рэжыме рэальнага часу з 14 да 16‑й гадзіны. Пытаньні можна задаваць ужо цяпер, праз акенца на гэтай старонцы.

Зьміцер Вайцюшке́віч — беларускі сьпявак і музыка.

Нарадзіўся ў мястэчку 20 ліпеня 1971 г. у мястэчку Бярозаўка (Лідзкі раён, Гарадзенская вобласьць). Скончыў музычную вучэльню ў Лідзе, Інстытут культуры ды менскую вучэльню імя Глінкі.

Удзельнічаў у гуртах «Палац», «Крыві». Зараз выступае з гуртом «WZ‑Orkiestra». Вядомы таксама пад сцэнічным імём Тодар. Сьпявае песьні на словы беларускіх паэтаў – Барадуліна, Някляева, Камоцкага. Адзін альбом «WZ‑Orkiestra» запісаны на словы Ўладзімера Маякоўскага. Зьміцер прымаў удзел у супольных музычных праектах, сярод якіх Народны альбом (1997), Сьвяты вечар (2000), Я нарадзіўся тут (2000) ды інш.

Рыгор Барадулін з прыемнасьцю ўзгадвае працу з кампазытарам і сьпеваком Зьмітром Вайцюшкевічам, якога лічыць выключнай зьявай у гісторыі сучаснай беларускай музыкі.

«Ён ня любіць крочыць пратаптанымі сьцежкамі, ён імкнецца ў кожным вершы намацаць закладзеную ў ім мэлёдыку», – кажа пра сьпевака музычны крытык Зьміцер Падбярэскі.

Пра сябе Зьміцер кажа, што ён звычайны чалавек, які вырас у маленечкім мястэчку, «як усе дзеці, гуляўся з карбідам».

8 сакавіка ў Клюбе імя Дзяржынскага адбудзецца ягоны вялікі сьвяточны канцэрт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?