Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі запрасіла літоўскіх калег абмеркаваць пытанні, звязаныя з будаўніцтвам атамных станцый на тэрыторыі дзвюх краін,паведаміла начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю —
У лісце за подпісам першага намесніка міністра Віталя Куліка, накіраваным 6 лютага ў Міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы, прапануецца, у прыватнасці, правесці кансультацыі па праекце двухбаковага пагаднення аб выкананні Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце (Канвенцыя Эспа) у адпаведнасці з артыкулам 8 згаданай канвенцыі.
Беларусі бок прапаноўвае правесці пасляпраектны аналіз беларускай АЭС у адпаведнасці з артыкулам 7 Канвенцыі Эспа,а таксама кансультацыі па пытаннях, якія ёсць у літоўскага боку, у сувязі з прыняццем рашэння аб зацвярджэнні абгрунтавання інвеставання ў будаўніцтва беларускай АЭС.
Спецыялісты Мінпрыроды прапануюць таксама абмеркаваць вынікі праведзеных Літвой у 2010 годзе
Мінпрыроды прапануе літоўскім калегам правесці кансультацыі ў лютым або пачатку сакавіка ў Мінску.
Нагадаем, беларускі бок раней заяўляў пра невыкананне Літвой палажэнняў Канвенцыі Эспа пры размяшчэнні Вісагінскай АЭС.У прыватнасці, Мінпрыроды Беларусі сцвярджала, што «ў справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе Вісагінскай АЭС не было інфармацыі аб тым, што яна знаходзіцца на разломе зямной кары».
Прадстаўнікі беларускай і расійскай грамадскасці 30 снежня распаўсюдзілі адкрыты зварот да ўрадаў Літвы, Японіі і ЗША з патрабаваннем спыніць рэалізацыю праекта Вісагінскай АЭС і правесці паўнавартасны ўлік меркавання грамадзян Літвы і Беларусі. Падставай для звароту стала падпісанае 23 снежня пагадненне паміж урадам Літвы і японскім канцэрнам
У сваю чаргу Літва не згодна з узвядзеннем беларускай АЭС на пляцоўцы ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, блізу беларускай мяжы і ў небяспечнай блізкасці ад сталіцы краіны — Вільні.