У сваім блогу Халезін працягвае крытыку ліста кіраўніцы брусэльскага офіса «За дэмакратычную Беларусь» Вольгі Стужынскай. Гэтым разам, сярод іншага, ён называе імёны беларускіх грамадскіх дзеячоў, якія разам з ёй падпісалі зварот да еўраструктур аб змякчэнні санкцый супраць лукашэнкаўцаў. Сярод такіх ён называе рэдактара Bdg.by Пятра Марцава, акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксея Пікуліка ды некалькі іншых імёнаў.

Паводле ягоных словаў, з прапановай падпісаць заклік звярталіся да многіх іншых людзей, але абсалютная большасць адмовілася.
Сярод тых, хто адмовіўся, называюцца сацыёлагі, аналітыкі, праваабаронцы, палітыкі.

Затое, паводле інфармацыі Халезіна, «шэраг чыноўнікаў Еўрасаюза і фінансавых донараў падзяляюць такі падыход».

На думку «Нашай Нівы», сама ініцыятыва такога звароту сыходзіла не ад беларусаў, а ад пэўных колаў у ЕС і ЗША. Такую выснову мы зрабілі з нашых кантактаў у дыпламатычных крыніцах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?