«Гэтыя змены — рэальны факт, заснаваны на маіх унутраных крыніцах: Microsoft выдаляе „Пуск“ з Windows 8», — сцвярджае Пол Тэрат.
У сетцы ўжо з’явіліся скрыншоты інтэрфейсу Windows 8 без традыцыйнай кнопкі.
Рэліз Windows 8 чакаецца сёлета. Аднак дакладныя тэрміны анонсу ў Microsoft не называюць. Вядома, што новая аперацыйная сістэма зможа працаваць як на стацыянарных кампутарах і ноўтбуках, так і на планшэтных ПК і іншых мабільных прыладах.