Польшча дамовілася з Пентагонам пра куплю 1250 авіяракет і бомбаў на $447 млн
Пентагон у панядзелак паведаміў Кангрэсу ЗША пра намер прадаць Польшчы звыш 1250 авіяцыйных ракет і бомбаў на агульную суму $447 млн.
Варшава, у прыватнасці, хоча атрымаць 158 ракет класа «паветра-паветра» з інфрачырвонай галоўкай саманавядзення, а таксама 284 бомбы, кожная з якіх важыць амаль тону і здольная прабіваць жалезабетоннае перакрыцце таўшчынёй да чатырох метраў. 200 з гэтых бомбаў абсталяваныя прымачамі GPS і сістэмай лазернага навядзення.
Акрамя таго, у выпадку заключэння ўгоды амерыканскія ваенныя спецыялісты 5 гадоў будуць ажыццяўляць тэхнічнае абслугоўванне і рамонт наяўных у распараджэнні польскіх ВПС знішчальнікаў-бамбардавальнікаўF-16. Яны таксама абавязваюцца пастаўляць да іх запасныя часткі і навучаць пілотаў.
Як адзначаецца ў распаўсюджаным паведамленні Пентагона, «у нацыянальных інтарэсах ЗША аказваць садзейнічанне Польшчы ў развіцці яе магчымасцяў для самаабароны».
«Варшава — важны саюзнік ЗША, — адзначаюць у мінабароны. — Акрамя таго, продаж гэтай партыі зброі не прывядзе да змены ваеннага балансу ў рэгіёне».
ІТАР-ТАСС
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм