На пасяджэнні Савета міністраў, якое пачалося сёння ў 10.00, разглядаюцца вынікісацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў мінулым годзе і задачы на гэты год.
Як паведамілі БелаПАН у
Плануецца, што ў ёй возьмуць удзел намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка і намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.
Напярэдадні пасяджэння Саўміна
«Высокія тэмпы развіцця эканомікі ў пачатку года дазволілі забяспечыць прырост ВУП па выніках мінулага года 5,3%, прырост валавога рэгіянальнага прадукту ва ўсіх галінах, у Мінску значэнне гэтага паказчыку таксама склалася вышэй за прагнозны», — гаворыцца ў
Як вынікае з паведамлення,
«асноўны ўклад у рост ВУП унесены прамысловасцю і гандлем пры зніжэнні ролі будаўнічай галіны па прычыне скарачэння жыллёвага будаўніцтва».
«Найбольш прыкметнымі станоўчымі вынікамі 2011 года сталі паляпшэнне паказчыкаў знешняга гандлю і ўстойлівы рост удзельнай вагі экспарту ў прамвытворчасці», — паведамляе
З 15 найважнейшых параметраў прагнозу ў 2011 годзе ўдалося выканаць шэсць. «Вытворчасць прадукцыі прамысловасці забяспечана на ўзроўні 109,1% да ўзроўню 2010 года, удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі склала 17,4% пры плане 12–13%. Па выніках 11 месяцаў мінулага года рэнтабельнасць продаж прамысловасці склала 12,8%, у сельскай гаспадарцы — 9,9%. Экспарт тавараў і паслуг па метадалогіі плацежнага балансу склаўся на ўзроўні 157,9%, сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі — мінус 3–4% да ВУП», — гаворыцца ў
Разам з тым, адзначае
«У цэлым на
Даходы рэспубліканскага бюджэту за 2011 год, паводле папярэдніх звестак, склаліся ў суме 54,2 трлн. рублёў, ці 106,1% удакладненага гадавога плана. Гэта ў 1,8 разу перавышае аб’ём паступленняў 2010 года.
«Для забеспячэння макраэканамічнай збалансаванасці, стрымлівання высокіх тэмпаў інфляцыі і звязвання сукупнага попыту летась праводзілася жорсткая бюджэтная палітыка на аснове бездэфіцытнага выканання бюджэту і ўвядзення абмежаванняў на фінансаванне яго расходных абавязацельстваў. З улікам гэтага, паводле папярэдніх звестак, расходы рэспубліканскага бюджэту склалі 51,6 трлн. рублёў, ці 99,6% удакладненага гадавога плана», — гаворыцца ў паведамленні.
Напярэдадні пасяджэння ўрада Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Нацбанка Надзею Ермакову. Ён паставіў перад банкаўскай сістэмай задачу кантраляваць выкарыстанне крэдытных рэсурсаў і запатрабаваў, каб крэдыты выдаваліся толькі на эфектыўныя праекты.
Сёлета, заявіў Лукашэнка, «усе павінны забыць, што на крэдытаванне могуць выкарыстоўвацца эмісійныя грошы» — на гэтыя мэты павінны выкарыстоўвацца толькі тыя фінансавыя сродкі, якія будуць зароблены ў эканоміцы.
Кіраўнік краіны таксама лічыць магчымым выхад на ранейшыя пазіцыі па зарплаце на працягу
«Пры нармальным функцыянаванні эканомікі і калі нармальна будуць працаваць працоўныя калектывы, мы на працягу года — паўтара года не проста вернемся на ранейшыя пазіцыі па заработнай плаце людзей, але мы можам іх і перавысіць», — мяркуе Лукашэнка. «Але мы ні ў якім выпадку не павінны друкаваць грошы, гэта абсалютна выключана», — падкрэсліў ён.
Паводле ацэнкі кіраўніка дзяржавы, цяпер сітуацыя ў эканоміцы стабільная. «Мы ў гэты час, наколькі я інфармаваны, не трацілі золатавалютныя рэзервы, наадварот, яны ў нас прыраслі, і ў нас ёсць магчымасць іх павялічыць. Другое пытанне сёння паўстае — каб нам лішнія грошы не трымаць