паведамляе Associated Press.

Агенцтва цытуе дзяржаўныя СМІ Ірана, якія адзначаюць, што затрыманыя працавалі над кантэнтам для BBC і перадавалі рэпартажы. Таксама гэтыя людзі нібыта з 2009 года займаліся навучаннем іранскіх журналістаў і арганізоўвалі іх стажыроўкі за мяжу.

Улады Ірана не называюць ні дакладнай колькасці арыштаваных, ні іх імёнаў.

BBC у ноч на аўторак выступіла з заявай у адказ, у якой гаворыцца, што весткі з Тэгерана павінныя стаць «прадметам глыбокай заклапочанасці для ўсіх, хто верыць у незалежныя СМІ». Як вядома, на Іран вяшчае спецыялізаваны тэлеканал BBC на мове фарсі, аднак у карпарацыі настойваюць, што «ўнутры Ірана не працуюць супрацоўнікі і стрынгеры BBC.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?