Тэрмін расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі Яўгена Полудня і тэрмін утрымання абвінавачанага пад вартай працягнуты да 6 чэрвеня 2012 года.Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Павел Траулька.
Яўгену Полудню прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). У ходзе папярэдняга следства правяраюцца новыя звесткі аб учыненні ім іншых злачынстваў супраць інтарэсаў службы, а таксама датычнасць службовых асоб праваахоўных органаў да супрацьпраўнай дзейнасці былога намесніка міністра.
Нагадаем, высокі міліцэйскі чыноўнік быў затрыманы 8 снежня, крымінальная справа ў дачыненні да яго Генеральная пракуратура распачала ў той жа дзень. 15 снежня Полудню было прад’яўлена абвінавачанне ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.
27 снежня палкоўнік міліцыі Яўгена Полудзень указам прэзідэнта быў вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных сіл.