У снежні 2011 года сярэдні заробак ў Беларусі складаў 34,6% сярэдняга заробку ў Расіі. У пераліку на тэнге беларускі заробак — гэта 53,2% ад сярэдняга заробку ў Казахстане.

«Значная інфляцыя ў 2011 годзе дазволіла рэальнаму заробку павялічыцца ўсяго толькі на 1,3%, а дэвальвацыя — вярнула заробак да ўзроўню пачатку 2009», — напісана ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сфэры Рэспублікі Беларусь за 2011 год».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?