Злучаныя Штаты адмянілі частку санкцый у дачыненні да Бірмы (М'янмы): гэты крок Дзярждэпартамент зрабіў у адказ на дэмакратычныя рэформы новага бірманскага ўрада.

Цяпер краіну змогуць наведаць эксперты Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонда. каб аказаць фінансавым установам краіны тэхнічную дапамогу.

За апошнія паўтара году ўлады Бірмы вызвалілі з турмаў сотні палітвязняў, а ў студэені 2012 года лідара бірманскай апазыцыі Аун Сан Су Чжы зарэгістравалі для ўдзелу ў давыбарах у парламент.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?