Пра гэта паведаміў пасол Амерыка Дыяс Нуньес. Лукашэнку чакаюць, каб ён адкрыў прадпрыемствы па збіранні трактароў і грузавікоў.

Канкрэтная дата візіту вызначаецца кіраўнікамі краінаў, падкрэсліў Нуньес.

Аднак разам з тым ён заявіў, што прадпрыемствы могуць запрацаваць цягам бліжэйшых 2–3 тыдняў.

«Вялікія закупы Беларуссю расійскай нафты не паўплываюць на гэты працэс, паколькі гаворка ідзе пра пастаўкі лёгкай нафты. У Расіі такой нафты няма. І мы тут з Расіяй не супернікі», — заявіў венесуэльскі дыплямат.

Пасол адмовіўся назваць канкрэтныя лічбы аб’ёмаў паставак. Ён толькі адзначыў, што «аб’ёмы значна не зменяцца».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?