Ніякага распродажу дзяржуласнасці ў краіне няма і не будзе, акцыі сваіх прадпрыемстваў Беларусь будзе прадаваць толькі на выгадных умовах, заявіў сёння на пасяджэнні Савета міністраў кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч.
Нагадаем, пасяджэнне Саўміна прысвечана вынікам
«Ніякага распродажу дзяржаўнай уласнасці, як падаюць гэта некаторыя
Найбліжэйшым часам, паведаміў прэм’ер, урад прадставіць кіраўніку дзяржавы пералік арганізацый, якія плануюцца да прыватызацыі сёлета.Паводле слоў кіраўніка ўрада, прадпрыемствы, уключаныя ў пералік прыватызацыі, будуць прадавацца толькі на ўзаемавыгадных для Беларусі і інвестараў умовах. «Кошт актываў уключаных у гэтыя планы прадпрыемстваў павінен забяспечыць сёлета прыток у краіну не менш чым 2,5 млрд. долараў», — падкрэсліў ён.
Мясніковіч таксама адзначыў, што прыватызацыя і структурныя рэформы — «гэта штодзённая праца для ўрада». «Выконваць яе будзем без гвалту і шуму, эфектыўна, адкрыта і на прававой аснове. Не будзе пры гэтым ніякіх масавых скарачэнняў, звальненняў і іншых страхаў, якія спрабуюць некаторыя апаненты парадзіць у грамадстве. Рынак працы будзе канкурэнтным», — запэўніў прэм’