Сучасныя рэаліі настойліва патрабуюць, каб любое навуковае даследаванне арыентавалася на навізну і практычную аддачу. Аб гэтым сёння на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам заявіў Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Кожны крок у гэтым кірунку заўсёды знойдзе падтрымку з боку нашай дзяржавы», — падкрэсліў беларускі лідар.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў работу некаторых вучоных, у тым ліку прафесара Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Дзмітрыя Салівончыка, які зрабіў прарыў у лячэнні інфаркту, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Генрыха Мілосты, які ўнёс уклад у вырашэнне праблемы імпартазамяшчэння, распрацаваўшы тэхналогію вырошчвання хмелю ва ўмовах Беларусі. Вельмі важнай, паводле слоў Прэзідэнта, таксама з’яўляецца доктарская дысертацыя па праблемах абароны інфармацыі, напісаная прафесарам БДУ Цімафеем Барбоцькам. «На жаль, такой сувязі з актуальнымі сацыяльнымі праблемамі не відаць у многіх грамадскіх і гуманітарных даследаваннях, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Нашы эканамісты, сацыёлагі, палітолагі не змаглі пакуль даць належную ацэнку таму ўнікальнаму феномену, які ўяўляе сабой сучаснае беларускае грамадства».

«Гуманітары не даюць рады задачы сур’ёзнага навуковага суправаджэння ідэалогіі і работы з насельніцтвам.
Нашы апаненты, перш за ўсё на Захадзе, выкарыстоўваюць усе больш дасканалыя паліттэхналогіі, а вучоныя не могуць прапанаваць эфектыўныя метады процістаяння ім. Або магчыма мы проста не ведаем пра такія метады.
У навуковым асяроддзі не спыняюцца спробы аддаць забыццю славянскія карані беларускага народа, упісаць наша мінулае ў гісторыю як Польшчы, так і Літвы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён адзначыў, што і ў гуманітарыяў ёсць дасягненні. У прыклад прывёў доктарскую дысертацыю загадчыка кафедры Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя Пушкіна Аляксандра Вабішчэвіча аб барацьбе беларусаў за захаванне культурнай самабытнасці пад уладай Польшчы ў 1920–1930-я гады, а таксама работу дацэнта БДУ Алены Сурковай аб старажытнаславянскіх асновах мовы нашых продкаў.

«Таму сёння хацелася б пагаварыць і аб тым, як павысіць актуальнасць і практычную аддачу ад дысертацый», — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?