Агульная сума, якую кампанія «Белэксімгарант» выплаціла пацярпелым ад тэракта на станцыі метро «Кастрычніцкая», склала 2 мільярды 747 мільёнаў рублёў.

У «Белэксімгаранце» паведамілі, што страхавая кампанія цалкам узяла на сябе адказнасць перавозчыка перад пасажырамі ў частцы абавязковага страхавання за нанясенне шкоды жыццю і здароўю. Памер страхавых выплатаў, якія атрымалі ахвяры выбуху 11 красавіка 2011 года, залежыў ад таго, наколькі цяжка яны пацярпелі. Ступень цяжкасці шкоды вызначала Дзяржаўная служба медыцынскіх судовых экспертызаў.

Сума страхоўкі склала ад 300 да 3000 еўра.

У сярэднім кожны пацярпелы ад тэракта атрымаў ад страхаўшчыка 8 мільёнаў 400 тысяч рублёў (каля 760 еўра ці 1 тысячы долараў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?