Венесуэла зацікаўлена ў пастаўках масла з Беларусі, заявіў пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес 7 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, зараз ідуць перамовы, робіцца сертыфікацыя, вырашаюцца пытанні паставак. «У Венесуэле ў гэты момант праводзіцца палітыка па змяненні таго харчавання, якое папулярнае ў насельніцтва ў плане спажывання малочных прадуктаў, што негатыўна ўплывае на здароўе, асабліва дзяцей.

У прыватнасці, харчаванне ў Венесуэле заснавана на маргарыне, і Уга Чавес заявіў, што хоча замяніць яго на беларускае масла дзеля здароўя нацыі і дзяцей»,
 — сказаў дыпламат.

Амерыка Дыяс Нуньес нагадаў, што Венесуэла актыўна закупляе ў Беларусі сухое малако. У 2011 годзе планавалася паставіць у Венесуэлу 16 тон сухога малака, але гэта дамоўленасць не поўнасцю была выкананая з-за павышэння цэн на сусветным рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?