Пётр Казакевіч, Барыс Пятровіч, Лешак Шарэпка, Андрэй Хадановіч і Марыя Мартысевіч падчас прэс-канферэнцыі ў Беларускім ПЭН-цэнтры.

Пётр Казакевіч, Барыс Пятровіч, Лешак Шарэпка, Андрэй Хадановіч і Марыя Мартысевіч падчас прэс-канферэнцыі ў Беларускім ПЭН-цэнтры.

7 лютага вызначыўся шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.
Шэсць аўтараў, якія ўвайшлі ў канчатковы спіс, прадстаўляюць амаль увесь спектр беларускай прозы: тут ёсць мастацкая і дакументальная проза, ёсць творы маладых літаратараў, а таксама пісьменнікаў старэйшага веку, ёсць прадстаўнікі абодвух саюзаў пісьменнікаў.
У шорт-ліст першай прэміі ўвайшлі вельмі розныя кнігі: сюрэалістычная проза Касцюкевіча, дакументальны раман Лукашука пра жыццё Харві Лі Освальда ў Мінску, правакацыйны кінараман Ахроменкі ці кніга пра сучаснае мастацтва і «вайну» Клінава.

Цяперашні спіс фаварытаў прэміі выглядае так:

1. Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы»

2. Альгерд Бахарэвіч «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча»

3. Павал Касцюкевіч «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»

4. Артур Клінаў «Шалом: ваенны раман»

5. Аляксандр Лукашук «След матылька. Освальд у Мінску»

6. Андрэй Федарэнка «Мяжа»

Якая з кніг будзе прызначана найлепшай, мы даведаемся 3 сакавіка.

Супольна беларускім і польскім журы будзе абраная тройка фіналістаў, але толькі адзін з аўтараў атрымае галоўную прэмію і грашовы прыз — 105 мільёнаў рублёў.

На прэмію можна намінавацца любая кніга, выдадзеная цягам года. Абавязковая ўмова — беларускамоўнасць. У журы ўваходзяць пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Барыс Пятровіч, філосаф Валянцін Акудовіч, крытыкі Людміла Рублеўская і Маргарыта Аляшкевіч, перакладчык і старшыня Польскага ПЭН-клубу Адам Паморскі, дырэктар Польскага інстытуту і Мінску Пётр Казакевіч. Ганаровы старшыня журы — пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?