Ініцыятарам «антычарнільнай» акцыі стаў вядомы баранавіцкі актывіст Рыгор Грык. Па яго словах, подпісы збіраліся на працягу тыдня — з 29 студзеня да 5 лютага. Пасля гэты зварот быў накіраваны на разгляд у Баранавіцкі гарвыканкам.
У звароце адзначана, што
Падпісанты просяць гарадскія ўлады паступова скарачаць вытворчасць таннага і няякаснага віна, а таксама абмежаваць час продажу ў крамах да поўнай яго забароны.
Як расказаў Рыгор Грык, пад зваротам падпісваліся нават тыя людзі, якія самі ўжываюць «чарніла», але якія лічаць, што ў Баранавічах яно не такое якаснае, як у іншых гарадах.
На думку Грыка, улады павінны падтрымаць гэтую ініцыятыву, каб спыніць атручванне людзей танным алкаголем. «Паглядзіце, што робіцца зранку каля крамаў! — кажа ён. — Трэба хаця б забараніць продаж „бырла“ ўночы, а зранку прадаваць яго з 11 гадзін».





