Пастаянны прадстаўнік Расіі ў ААН Віталій Чуркін, як паведамляе «Руская служба навін», спасылаючыся на алжырскі сайт, у грубай форме адрэагаваў на рэпліку свайго калегі з Катара падчас абмеркавання рэзалюцыі па Сірыі.
Радыёстанцыя спасылаецца на алжырскі
«Яшчэ раз вякні нешта ў такім тоне, і твой Катар не дажыве да заўтра», — цытуе прэса адказ дыпламата Чуркіна.
Афіцыйных каментароў на гэтую тэму пакуль не з’явілася. Катар прытрымліваецца самай жорсткай пазіцыі ў адносінах да Сірыі. Расія і Кітай заблакавалі прыняцце рэзалюцыі.