Пацыенты спяць у шапках.

Пацыенты спяць у шапках.

Вокны палатаў уцяпляюць коўдрамі.

Вокны палатаў уцяпляюць коўдрамі.

Лёд на шыбах.

Лёд на шыбах.

Тэрмометр у палаце.

Тэрмометр у палаце.

З узмацненнем лютаўскіх маразоў у некаторых палатах Баранавіцкай гарадской бальніцы тэрмометры паказваюць +10 градусаў.

«У палаце майго мужа тэмпература не перавышае 12--13 градусаў, а ў панядзелак з раніцы я наогул ўбачыла на градусніку 9, -- абуралася пенсіянерка Галіна Іванаўна, чый муж ужо некалькі дзён знаходзіцца ў палаце № 311 неўралагічнага аддзялення Баранавіцкай гарадской бальніцы.

-- Мой муж паралізаваны, цяпер яго лечаць ад пнеўманіі, а потым яму маюць рабіць аперацыю. І вось у такіх умовах нам даводзіцца лячыцца!

Да моманту, калі карэспандэнт наведаў бальнічную палату (каля паўдня панядзелка), там пацяплела ... да +10 градусаў (па санітарных правілах, тэмпература ў бальнічных палатах павінна быць ад +17 да +22 градусаў).

Вокны палаты былі заклееныя і да таго ж грунтоўна засланыя коўдрамі, але нават нягледзячы на ​​гэта з боку памяшкання на шыбах утварыўся лёд.

Акрамя паралізаванага мужа Галіны Іванаўны, у палаце знаходзіліся яшчэ двое хворых: пацыент пасля мікраінсульту і мужчына сталага веку з ціскам.

«Пакуль я не зразумеў, куды трапіў, я накрываў галаву ручніком, каб не прадзьмула, -- распавёў пацыент Сяргей Гоўша. -- Потым

папрасіў жонку прынесці з хаты шапку. Цяпер ляжу ў двух кофтах, двух штанах і дзвюх парах шкарпэтак пад трыма коўдрамі...»

На тое, што ў палатах немагчыма знаходзіцца з-за холаду, карэспандэнту паскардзіліся і пацыенты нефралагічнага аддзялення.

Па словах хворых, яны не раз звярталі ўвагу медыкаў, што ў палатах холадна. «Наш лекар пагадзілася, што ў палаце сапраўды холадна, але сказала, што, маўляў, нічым не можа нам дапамагчы», -- распавяла Галіна Іванаўна.

Як патлумачыла загадчыца неўралагічным аддзяленнем Вольга Соломенцава, і кіраўніцтва аддзялення, і адміністрацыя лякарні ў курсе праблемы.

Па словах загадчыцы, цяпло па бальніцы размяркоўваецца цэнтралізавана, батарэі награюцца дастаткова, але ў іх аддзяленні ўсё адно холадна.

«Калі б праблема была ў недастаткова цёплых батарэях, я магла б папрасіць тэхнічных работнікаў, каб яны дадалі цяпла, -- патлумачыла Вольга Соломенцава. -- А паколькі гэтая частка будынка проста не награецца, то што я магу зрабіць?"

Галоўны доктар Баранавіцкай гарадской бальніцай Васіль Раманоўскі пацвердзіў, што ў розныя корпусы бальніцы цяпло падаецца раўнамерна, але не ва ўсіх аддзяленнях яно аднолькава захоўваецца.

Прычына, па яго словах, -- у старых драўляных вокнах бальніцы, з-за якіх губляецца да 40% цяпла.
Таму, як адзначыў Васіль Раманоўскі,
праблема халодных палат сёння тычыцца толькі тых аддзяленняў, дзе старыя драўляныя вокны не былі замененыя на новыя шклопакеты.

У хірургічным і траўматалагічным аддзяленнях, дзе летась усталявалі новыя вокны, сітуацыя зусім іншая. У той жа дзень, калі ў палатах неўралагічнага і нефралагічнага аддзялення было +10, да прыкладу,

на градусніку дзіцячай палаты ў хірургічным аддзяленні было 24 градусы.

«Па магчымасці мы спрабуем дапамагчы тым, хто мерзне: падаецца максімум цяпла, пацыентам выдаюцца па дзве коўдры, -- пракаментаваў Васіль Раманоўскі. -- Але, на жаль, не усё ад нас залежыць...»

На жаль, не ўдалося даведацца, ці плануецца ў бліжэйшы час далейшая замена вокнаў у аддзяленнях бальніцы. Галоўны ўрач УАЗ «Баранавіцкая цэнтральная паліклініка» Аляксандр Сцяцко ад зносін з прэсай адмовіўся, парэкамендаваўшы з усімі пытаннямі звяртацца ў ідэалагічны аддзел гарвыканкама. Але і там не ўдалося атрымаць адказ на гэта простае пытанне.

Начальнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Таццяна Жытко проста не змагла паверыць у тое, што сёння баранавіцкія пацыенты рэальна мерзнуць ў бальніцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?