Супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Мінска затрымалі 22-гадовага жыхара сталіцы, які падазраецца ва ўчыненні серыі крадзяжоў з аўтамашын.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек пры дапамозе прыстасаванняў і фізічнай сілы ламаў замкі машын, пасля чаго з салона браў усё, што лічыў каштоўным, — ад аўтамагнітол да асабістых рэчаў уладальнікаў.

Вядома больш як пра дзесяць такіх крадзяжоў на тэрыторыі Цэнтральнага раёна. Правяраецца дачыненне затрыманага да падобных злачынстваў у іншых раёнах Мінска.

Начальнік Цэнтральнага РУУС Віктар Радзевіч адзначыў, што супрацоўнікі ўпраўлення зараз праводзяць комплекс мерапрыемстваў, скіраваных на спыненне і прадухіленне крадзяжоў з аўтамабіляў. Так, павялічана шчыльнасць нарадаў у начны час на дваровых тэрыторыях і каля аўтастаянак. Пры гэтым частка міліцыянераў патрулююць тэрыторыю ў форменным абмундзіраванні, асобныя групы супрацоўнікаў міліцыі нясуць службу ў цывільным адзенні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?