Экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў, які ўжо амаль два гады жыве на тэрыторыі Беларусі, атрымаў беларускае грамадзянства, а нядаўна яшчэ і набыў нерухомасць на ўскраіне беларускай сталіцы.

Як стала вядома Tut.by, пашпарт грамадзяніна Беларусі быў выдадзены Курманбеку Бакіеву яшчэ ў жніўні 2010 года адным з сталічных РУУС.

Нагадаем, што рашэнне аб прадастаўленні беларускага грамадзянства прымаецца асабіста прэзідэнтам Беларусі на падставе персанальнай просьбы. На афіцыйным узроўні атрымаць пацверджання гэтай інфармацыі пакуль не ўдалося.

Пазней з'явілася інфармацыя пра тое, што экс-прэзідэнт Кыргызстана афармляе на сябе ўчастак зямлі пад Мінскам.

А

8 лютага кыргызскія СМІ паведамілі пра тое, што Бакіеў набыў дом на ўскраіне Мінска за 2 млн даляраў.
Раней паведамлялася, што некаторы час ён пражываў ва ўрадавай рэзідэнцыі на тэрыторыі Бярэзінскага запаведніка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?