Рада БНР выступіла з заявай супраць намеру ўладаў пабудаваць у Кобрыне храм ў гонар расейскага палкаводца Аляксандра Суворава.

Сувораў «прынёс сьмерці і кроў на беларускую зямлю, ‑‑ гаворыцца ў заяве. ‑‑ Рада БНР падтрымлівае ініцыятывы Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» грамадзкага аб’яднаньня «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якія распачалі акцыі супраць ўшанаваньня акупанта.

Разам з замовай рэстаўрацыі полацкай Спаса Праабражэнскае царквы расейскім фірмам, са зруйнаваньнем гістарычнага цэнтру Менскў і іншых гарадоў, — ініцыятыва будаўніцтва храму ў Кобрыне выяўляе антыбеларускую, антынацыянальную сутнасьць цяперашняга лукашэнкаўскага рэжыму», ‑‑ адзначаецца ў заяве Рады БНР.

У Кобрыне будуецца храм у гонар Суворава
Марачкін, Трусаў, Пашкевіч скіравалі ліст мітрапаліту з нагоды будаўніцтва храму ў гонар Суворава
ЗБС «Бацькаўшчына» абвяшчае пачатак збору подпісаў супраць будаўніцтва храма‑помніка Сувораву

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?