Эдуард Лобаў у судзе.

Эдуард Лобаў у судзе.

Ад палітвязня Эдуарда Лобава прыйшоў ліст. У ім Эдуард паведаміў маме, што на 2 сакавіка напісаў заяву з просьбай дазволіць спатканне. Просьба пакуль не задаволена.

Эдуард таксама атрымаў адмову на абскарджванне прысуда з Вярхоўнага Суда. Абгрунтавалі яе тым, што на працэсе пацярпелыя і сведкі далі дакладныя звесткі.
І ў іх няма разыходжанняў.

Як вядома, сведчылі супраць Лобава пацярпелыя, якія ў свае прыкладна 30 гадоў нідзе ніколі (!) не працавалі. Праваабаронцы выказалі меркаванне, што двое «пацярпелых» — гэта так званыя «ціхушнікі», асобы, завербаныя для правакацый. У такі стан часта трапляюць дэкласаваныя элементы, залежныя ад алкаголю.

Маці Лобава, Марына, сказала, што да ліста сын тэлефанаваў ёй з калоніі.

Ён у курсе таго, што Андрэй Саннікаў падпісаў прашэнне аб памілаванні. Але па словах жанчыны, ніяк не каментаваў навіну.
Яна ўпэўнена, што Эдуард не асуджае такі ўчынак палітыка. Як не асуджаў і раней вызваленых палітвязняў, хто напісаў прашэнне.

Эдуард Лобаў адбывае пакаранне ў калоніі ў Івацэвічах. Па словах маці, працы асаблівай у яго няма.

Сын сячэ дровы на патрэбы калоніі — для сталоўкі, ацяплення.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?