Прапануем 7 відаў падарункаў: ад нейтральных да самых пікантных.

Пазлы могуць любой формы

Пазлы могуць любой формы

Шаржысты - майстры шырокага профілю

Шаржысты - майстры шырокага профілю

Гадзіннік для закаханых

Гадзіннік для закаханых

USB-масажор

USB-масажор

Прыгожая бялізна спадабаецца кожнаму

Прыгожая бялізна спадабаецца кожнаму

1.

Сувенір з фота. Кубак, майка ці пазл (мазаіка) з вашым фота зробіць падарунак індывідуальным і доўгі час будзе нагадваць пра вас.

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць наносіць фота практычна на любую паверхню. Ваша выява можа красавацца на падушцы, ручніку, магніціку, дыванку для мышы, тэрмасе і нават сподняй бялізне.

Кошт кубка — 70—130 тысяч, майкі — ад 110 тысяч, пазл памеру А4 — 50 тысяч, пазл у форме сэрца — 70 тысяч.

2.

Шарж (партрэт­карыкатура). Добры падарунак для людзей з пачуццем гумару. А гумар, як вядома, аб’ядноўвае. Цана чорна­белага малюнка­шаржу — 15 у.а. Каляровыя партрэты каштуюць удвая даражэй. Дарэчы, зрабіць заяўку на шарж і атрымаць гатовы прадукт можна не выходзячы з дому. Вы дасылаеце фота, робіце аплату праз інтэрнэт і праз 1-2 дні атрымліваеце на е­мэйл якасны партрэт.

3.

Падарункі-прыколы. Актуальныя, калі ваш каханы ці каханая не прыхільнік карысных падарункаў. Гэта можа быць гадзіннік для закаханых (без лічбаў — бо шчаслівыя часу не пільнуюць) ці антыгадзіннік, які рухаецца ў зваротным кірунку, бралок з жывой раслінай унутры альбо крэсла з…кардону.

4.

Хто бавіць шмат часу за камп'ютарам, высока ацэніць USB-набор, куды ўваходзяць награвальнік для кубка, масажор і пыласос. Цана набора ў інтэрнэт­-крамах — 420 тысяч. Ахаладжальная падстаўка пад ноўтбук — яшчэ адзін карысны гаджэт для інтэрнаўтаў. Цана — 200-400 тысяч.

5.

Падарункі-палавінкі. Напрыклад, бралок-сардэчка, палову якога вы дорыце, а палову пакідаеце сабе на знак узаемнага кахання. Альбо рукавіцы для закаханых: дзве асобныя і адна супольная, якую можна насіць толькі трымаючыся за рукі. Цана рукавіцаў — 250 тысяч.

6.

Бялізна. Дарыць споднюю бялізну можна чалавеку, з якім у вас сапраўды блізкія адносіны. Камплекты бялізны ад беларускіх вытворцаў («Мілавіца», «Серж», «Купалінка», «Любава» ды інш.) — прыемны і карысны падарунак каханаму ці каханай. Цана вагаецца ад 100 да 500 тысяч.

7.

«Для дарослых». Інтымныя «цацкі» ў Беларусі можна набыць у інтэрнэт­-краме ці ў рэальным сэкс-шопе (усё ж такія існуюць). Цэннік на аксэсуары «для яе» пачынаецца ад 12 у.а., «для яго» — ад 20 у.а. Некаторыя крамы прапануюць акцыі кшталку «купі вібратар і атрымай крэм у падарунак». Больш нейтральны варыянт — эратычная бялізна. Галоўнае, перад набыццём падарунка ў сэкс-шопе запэўніцеся, што ён не паляціць у ваш бок са словамі «вычварэнец» ці «вычварэнка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?