У ноч з 25 на 26 лютага ў канцэртнай залі «Менск» адбылася «Рок‑каранацыя». Рок‑карону году атрымала гомельская група «Rasta». Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.
Сьмех і грэх з гэтым «J_морс»-ам. Яны другі год запар не захацелі выйсьці на сцэну, бо... у залі сядзеў Аляксандар Мілінкевіч. А з тым Мілінкевічам радасьць і гора. Радасьць -- што палітык такога ўзроўню, ды ходзіць на такі канцэрт. А гора -- бо страшна. То ж арганізатары нават тэлефанавалі ды ўпрошвалі: вы ж, не дай Бог, не прыходзьце. А ён кажа: ды я не як палітык, а як чалавек сабе білет купіў. І такі прыйшоў. Але зьлітаваўся: на сцэну дарыць кветкі не выходзіў. Хоць авацыя была б яму гарантаваная, як і летась. Ясна хоць бы там, што пры называньні імёнаў кшталту «J_морс" ці «Смолава» ў залі разьліваўся дзікі сьвіст.
Барыс Тумар
«Каралі» па намінацыях:
«Найлепшы выканаўца хіп‑хопу году» — гурт «Городская тоска» з альбомам «С миром» (выдавец «Go‑Records», Гомель).
«Кліп году» — «Apple Tea» групы «Apple Tea» (рэж. Уладзімір Янкоўскі).
«Лепшая песьня году» — «Гадзючнік», выканаўца — група «N.R.M.»
«Выканаўца году» — Ян Маўзэр (група «Tav.Mauzer»).
«Альбом году» — «Босиком по мостовой» групы «J_морс».
«Праэкт году» — зборнік твораў розных выканаўцаў «Прэм’ер Тузін 2006».
«Рок‑выканаўца году» — Атмараві, за альбом «Романтика».
«Папулярны выканаўца году» — група «J_морс» за альбом «Босиком по мостовой».
«Пазытыўная музыка» — група «Нагуаль» за альбом «У земли под юбкой».
«Традыцыя і сучаснасьць» — група «Ur’ia» за альбом «Калі‑чакра».
«Сьпеўная паэзія» — Зьміцер Вайцюшкевіч за альбомы «Танга з ружай» на вершы У.Някляева і «Калыханкі».
«Цяжкая музыка» — гомельская група «Rasta» за альбом «The Age of Movement».
«Рок‑карона году» — група «Rasta».
Спэцыяльныя прызы:
«Надзея году» — група ВИА «Визит»
«Найлепшы замежны выканаўца беларускага рок‑н‑рола» — група «Daimos» (Смаленск).

Ян Маўзэр (група "Tav.Mauzer") перамог у намінацыі "Выканаўца году"
Рок-карону году, а таксама карону ў намінацыі "Цяжкая музыка" атрымаў гомельскі гурт "Rasta".
J_морс традыцыйна праігнараваў Рок-Каранацыю. У мінулым годзе гурт адмовіўся выйсьці на сцэну з-за прысутнага ў залі Аляксандра Мілінкевіча.
Затое Мілінкевіч сярод гледачоў Каранацыі быў папулярны больш за "J_морс".
Гурт B:N
Госьці цырымоніі - гурт "Куклы"
Спэцыяльны прыз у намінацыі "Найлепшы замежны выканаўца беларускага рок-н-рола" атрымаў гурт "Daimos" са Смаленску
Прыз глядацкіх сымпатыяў дастаўся "Старому Ольсе"
Ня ўсе датрывалі да канца канцэрту
Пазытыўная музыка ад "Вірус Ліха"
У намінацыі "Сьпеўная паэзія" карону ўзяў Зьміцер Вайцюшкевіч
"Праект году" — "Прэм'ер Тузін 2006"
"Apple Tea"





