Інтэрнат ля цэнтральнага мінскага аўтавакзала здалі ў эксплуатацыю некалькі месяцаў таму. Цяпер там заплеснелі вокны, дзе-нідзе відаць лёд, у некаторых пакоях так халодна, што студэнтаў адсяляюць у адмысловы «ізалятар» на першым паверсе.

Падчас марразоў на мінулым тыдні студэнты БДЭУ былі на вакацыях, але сіноптыкі гавораць пра хуткае вяртанне маразоў. Юрый Бандарэнка — дырэктар адной з чатырох праектных арганізацый, якія ўдзельнічалі ў здачы будынка ў эксплуатацыю — каментуе стан, у якім знаходзіцца жытло студэнтаў, і прагназуе на выходных мінусавую тэмпературу ў некаторых памяшканнях будынка.

Паводле словаў Юрыя Бандарэнкі, інтэрнат № 1 Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта будзе выкарыстоўвацца для размяшчэння гасцей чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?