На два матчы хакейнага «Кубка чатырох", што пройдуць у пятніцу (Славакія -- Швейцарыя, Беларусь -- Нямеччына) прададзена 1,5 тысячы квіткоў. Гаворка менавіта пра тыя білеты, якія рэалізаваныя праз касы «Мінск-Арэны» і сістэму TicketPro на раніцу чацвярга, паведамляе Goals.by

На фінал і матч за трэцяе месца, што пройдуць у суботу, прададзена 2 тысячы квіткоў. Цана білетаў -- ад 15 да 120 тысяч рублёў.

***

У хакейным міжнародным турніры Кубак чатырох, што пройдзе 10-11 лютага возьмуць удзел зборныя Беларусі, Нямеччыны, Славакіі і Швейцарыі.

У пятніцу, у 15:30, на лёд выйдуць зборныя Швейцарыі і Славакіі, а 19-й сустрэнуцца зборныя Беларусі і Нямеччыны. Каманды, што прайгралі, сустрэнуцца ў суботу ў матчы за 3-е месца (15:30), пераможцы -- у фінале (19:00).

Білеты прадаюцца адразу на дзве гульні таго ці іншага дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0