Саннікаў апынуўся ў турме разам са шматлікімі іншымі апанентамі Лукашэнкі.

Саннікаў апынуўся ў турме разам са шматлікімі іншымі апанентамі Лукашэнкі.

«Калі ў еўрачыноўніка папыталіся, ці абяцала яму штосьці беларуская ўлада, то ён адказаў, што, магчыма, цягам бліжэйшых тыдняў выйдзе на волю нехта з ключавых палітвязняў. Таксама ўлады не выключаюць палітычнай рэформы пасля парламенцкіх выбараў», — расказаў «НН» старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Калі інфармацыя сапраўды пацвердзіцца, то, хутчэй за ўсё, улады гатовыя выпусціць Андрэя Саннікава ці Змітра Бандарэнку, якія падпісалі прашэнні аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Прагрэс не такі і вялікі.

Янукевіч кажа, што сустрэча адбывалася «дзеля абмену досведам, думкамі». Абмяркоўваліся кірункі мадэрнізацыі краіны.

«Спадар Віганд запэўніў, што для ЕС будзе надаваць увагу не толькі надзённым палітычным пытанням, але і мадэрнізацыі краіны ў іншых кірунках — эканомікі, сацыяльнай сферы», — кажа А.Янукевіч. Для гэтай мэты

Еўрасаюз плануе запрашаць у працоўныя групы і прадстаўнікоў урада.

«Гэта жыва абмяркоўвалася. Большасць лічыць, што такія кантакты патрэбныя. Не так мы баімся гэтых кантактаў, як іх баяцца самі чыноўнікі», — кажа Янукевіч.

«На сустрэчы прагучала, што Еўрасаюз не будзе мяняць сваю палітыку ў дачыненні да ўладаў», — кажа палітык. Стрымліваючым фактам застаецца наяўнасць палітвязняў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?