Родная газета на роднай мове?
Дзве паласы па-расійску.
Дзіўны білінгвізм "Звязды".
Газета «Звязда» ўсё часцей публікуе матэрыялы на расейскай мове. Гаворка ідзе пра артыкулы рэкламнага характару і абвесткі. У апошнім нумары адзін з падобных рэкламных тэкстаў займае ажно дзве паласы. Магчыма, тут пытанне не толькі да рэдакцыі, але і да рэкламадаўцаў. Аднак, як падаецца, абодва бакі могуць і павінны ўлічваць статус газеты, як адзінага цалкам беларускамоўнага дзяржаўнага выдання рэспубліканскага ўзроўню. Перакладаць жа няцяжка.





