Беларускі бок не бачыць неабходнасці ў візіце ўпаўнаважанага ўрада Германіі па правах чалавека Маркуса Лёнінга ў Мінск. Пра гэта гаворыцца ў каментарыі начальніка аддзела прэс-службы МЗС Беларусі Марыі Ваньшынай, што размешчаны на афіцыйным сайце міністэрства.

На жаль, яго «ўнёсак» у беларуска-германскія адносіны нельга адзначыць у якасці пазітыўнага, — зазначыла Ваньшына. — Беларускі бок не пакінуў таксама без увагі і адмовы, якія не раз мелі месца, ва ўездзе ў ФРГ беларускім афіцыйным асобам, у тым ліку тым, што мелі дзейную шэнгенскую візу і павінны былі браць удзел у мерапрыемствах міжнароднага характару».

Ваньшына падкрэсліла, што «для перадачы ліста, пра які кажа спадар Лёнінг, у „ганцы“ няма неабходнасці». Для гэтага існуюць агульнапрынятыя дыпламатычныя каналы. «Дарэчы, германскі бок імі сёння пакарыстаўся і перадаў ліст», — удакладніла яна.

Як паведамлялася раней, Беларусь адмовіла ва ўездзе ўпаўнаважанаму ўрада Германіі па правах чалавека Маркусу Лёнінгу. Ён планаваў наведаць Беларусь і сустрэцца з палітзняволенымі, якія знаходзяцца ў турмах, у тым ліку з праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Апрача таго, Лёнінг збіраўся перадаць Аляксандру Лукашэнку ліст ад кіраўніка МЗС Германіі Гіда Вестэрвеле з заклікам «гуманітарнага вырашэння» шэрагу прыватных выпадкаў (прадугледжваецца, што размова ідзе пра памілаванне). «Мне вельмі шкада, што я нежаданы госць у Мінску», — сказаў Лёнінг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?