Урад Беларусі рэкамендуе наймальнікам і прафсаюзным арганізацыям уключаць у калектыўныя дамовы пытанне стварэння ўмоў для харчавання работнікаў і патаннення яго кошту. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў ад 7 лютага № 127, паведамілапрэс-служба ўрада.
Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам абавязаны прыняць меры па стварэнні ў 2012 годзе юрыдычнымі асобамі ўсіх форм уласнасці ўмоў для харчавання работнікаў. Гэта можа быць забяспечана з дапамогай арганізацыі працы аб’екта грамадскага харчавання або абсталявання памяшкання для прыёму ежы, або дастаўкі харчавання па заказах работнікаў і выязнога абслугоўвання арганізацыямі, што спецыялізуюцца на аказанні такіх паслуг, а таксама прымянення іншых форм абслугоўвання, мяркуюць ва ўрадзе.
Міністэрству працы і сацыяльнай абароны сумесна з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі даручана ажыццяўляць пастаянны кантроль за станам створаных юрыдычнымі асобамі ўмоў для харчавання работнікаў. Пра ход і вынікі выканання гэтай пастановы неабходна будзе інфармаваць урад.
Як паказвае практыка, зазначае
зараз толькі каля трэці прадпрыемстваў Беларусі часткова кампенсуюць рабочым кошт харчавання.Многія заводскія сталоўкі патрабуюць капітальнага рамонту, замены абсталявання. Некаторыя прадпрыемствы вырашылі адмовіцца ад утрымання сталовак. Асабліва гэта тычыцца будаўнічых арганізацый, дзе самастойна харчуюцца больш як 50% працаўнікоў.
У сувязі з гэтым Мінгандаль прапанаваў унесці ў генеральнае пагадненне паміж урадам Беларусі, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзамі на 2011–2013 гады раздзел па арганізацыі харчавання рабочых і служачых па месцы працы. «Такое юрыдычна замацаванае палажэнне дазволіць на прадпрыемствах рэспублікі павысіць сацыяльную абароненасць працоўных калектываў», — мяркуюць распрацоўшчыкі дакумента. Гэта прапанова атрымала таксама падтрымку з боку прафсаюзаў, зазначае
Зараз вызначаны механізмы, якія не дазволяць дапусціць рэзкага росту цэн на харчаванне, гаворыцца ў





