16 лютага ў Пружанскім райвыканкаме старшыня Брэсцкага аблвыканкаму Канстанцін Сумар будзе весці прыём грамадзян і юрыдычных асобаў.
Папярэдні запіс на прыём адбываўся 8 лютага з 8:30 да 17:00.
Цікава, што абвестка з падобным зместам з’явілася на сайце Пружанскага райвыканкама ўжо 9 лютага ў 13:18. То бок чытачы сайта не мелі ніякай магчымасці для запісу.





