Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» з 75‑годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння газета «Літаратура і мастацтва» адыгрывае важную ролю ў сцвярджэнні ў грамадстве высокіх маральных ідэалаў, асэнсаванні багатай духоўнай спадчыны беларускага народа, еднасці нашай культуры з культурамі брацкіх славянскіх народаў.

Прэзідэнт пажадаў калектыву рэдакцыі, чытачам газеты здароўя, асабістага шчасця, творчага натхнення, плённай работы на карысць роднай Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?