Моладзь кампаніі «Гавары Праўду» правяла яркую акцыю на Плошчы Незалежнасці ў Мінску. На клумбе каля аўтобуснага прыпынку яны пасадзілі мяккія цацкі з плакатамі ў руках. Цацачныя мядзведзікі і сабачкі патрабавалі свабоду прэсы, вызвалення палітвязняў і нават ШОС!

«Плюшавыя пратэстанты былі затрыманыя міліцыяй. Верагодна, адміністратыўныя справы супраць іх заводзіцца не будуць», — адзначаюць арганізатары акцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?