26 лютага ў Санкт‑Пецярбургу пачаўся І Зьезд партыі «Справедливая Россия», якая стварылася ў выніку зьліцьця партыі «Родина», «Партии Жизни» ды «Партии пенсионеров». Беларускія грамадзкія дзеячы накіравалі да дэлегатаў зьезду афіцыйны ліст‑зварот.

«Мы ў Беларусі ўважліва назіраем за ходам стварэньня Вашай партыі. Мэты і задачы партыі «Справедливая Россия» блізкія і зразумелыя нам. Яны адпавядаюць інтарэсам расейскага народу і ягоных суседзяў», — гаворыцца ў звароце.

«На жаль, сёньняшні крызыс у расейска‑беларускіх стасунках, выкліканы неадэкватнасьцю і непрадказальнасьцю беларускага кіраўніцтва, паставіў пад пагрозу многія сумесныя праекты ў сфэры эканомікі, культуры, навукі, нанёс калясальны урон двухбаковым дачыненьням. У выніку, нягледзячы на тое, што Беларусь заўсёды была надзейным партнэрам Расеі і другіх краін, палітыка, што праводзіцца А. Лукашэнкам, прывяла да падрыву даверу з боку нашых сяброў», — падкрэсьліваюць аўтары ліста і зазначаюць, што Беларусь знаходзіцца перад пачаткам краху «беларускага эканамічнага цуду», які трымаўся на танных расейскіх энэрганосьбітах.

«Расейская палітычная эліта мусіць усьвядоміць: прыйшоў час скону палітычнай кар’еры Аляксандра Лукашэнкі. Мы ўпэўненыя, што партыя «Справедливая Россия» зможа зрабціь рэальны ўнёсак у станаўленьне дэмакратыі ў Беларусі, умацаваньне эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Рэспублікай Беларусь. Мы гатовы да канструктыўнай супрацы з Вашай партыяй, а таксама ўсімі палітычнымі партыямі і арганізацыямі Расеі, якія выступаюць за ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва нашых краін і павышэньне дабрабыту нашых народаў», — рэзюмуюць аўтары звароту.

Ліст падпісалі акадэмік Аляксандар Вайтовіч, старшыня Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандар Казулін, правабаронца Валер Дунаеў.

Партыя «Справедливая Россия» аднымі экспэртамі расцэньваецца як канкурэнт пуцінскай «Единой России», другімі як дублёр‑канкурэнт.Сёньня на зьезьдзе лідэр «Справедливой России». СР Сяргей Міронаў заявіў, што ня будзе браць удзелу ў выбарах 2008 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?