«Я не збіраюся ні з кім судзіцца, нават калі сапраўды лічу, што узровень „Хартыі“ нічым не лепшы, чым СБ,

а выказванні Алеся мяне ўвогуле уразілі. Мелася на увазе, што у любой дэмакратычнай дзяржаве такія беспадстаўныя абвінавачванні прывялі б да судовай справы
…», — такі каментар кіраўнічка брусэльскага «Офісу за дэмакратычную Беларусь» Вольга Стужынская пакінула на сайце nn.by.

Падобнае Вольга напісала і на http://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=336153479758693&id=100000499675985

Раней Стужынская паведамляла, што Мікалай Халезін павінен як мінімум, папрасіць у яе прабачэнні за тое, што пералічыў асобаў, якія, нібыта, падпісалі петыцыю з заклікам скараціць «чорны спіс» ЕС.

Што тычыцца Міхалевіча, дык кіраўнік «Офіса за дэмакратычную Беларусь» пагражае прыцягнуць яго да суду за інфармацыю аб тым, што беларускі алігарх Уладзімір Пефціеў прапаноўваў мільён долараў за выключэнне са спісу неўяздных у краіны ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?