Курс даляра ЗША па выніках адзінай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 10 лютага ўзрос на 70 рублёў і склаў 8.330 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, аб’ём таргоў далярам склаў 116 млн. 455 тыс. (першапачатковы попыт — 122 млн. 264 тыс., прапанова — 108 млн. 236 тыс.).

Курс расійскага рубля ўзрос на 1 рубель і склаў 279 рублёў. Аб’ём таргоў склаў 756 млн. 104 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 860 млн. 481 тыс., прапанова — 737 млн. 759 тыс.).

Курс еўра ўзрос на 60 рублёў і склаў 11.040 рублёў. Аб’ём — 24 млн. 915 тыс. еўра (попыт — 28 млн. 884 тыс., прапанова — 24 млн. 251 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?