Аргенцінская мадэль Белен Радрыгес падкінула дохлага пацука былому каханаму Марку Бар'ела, італьянскаму форварду, які цяпер выступае за турынскі «Ювентус».
Бар'ела, які вяртаўся на сваім Mini дадому з Швейцарыі, быў спынены на мяжы з Італіяй, бо за яго аўтамабілем лічыліся неаплачаныя ў Швейцарыі штрафы на агульную суму 800 франкаў (€650).
Гулец доўга адмаўляўся выплачваць гэтую суму, бо не разумеў, за што выпісаны штраф. Аднак неўзабаве таямніца была раскрытая -- гэтыя штрафы сабрала Белен Радрыгес, для якой, мабыць, законы не пісаныя. Характэрна, што Бар'ела пакінуў Белен яшчэ ў 2009 г., а пра штрафы нагадалі толькі ў 2012-м. Верагодна, гулец зборнай Італіі не з'яўляецца частым госцем краіны банкаў і шакаладу.
У выніку футбалісту прыйшлося папоўніць казну Швейцарыі на 800 франкаў.