У пятніцу 10 лютага каля 14:20 на скрыжаванні пр. Дзяржынскага і пр. Жукава маршрутка ўрэзалася ў слуп, паведамляе партал Auto.onliner.by.

У прэс-службе Мінскай ДАІ парталу паведамілі, што траўмы атрымалі пасажыры мікрааўтобуса, які рухаўся па маршруце 1153. «У бальніцы былі дастаўлены 3 пасажыркі (1973, 1986 і 1991 г. н.) — у іх нязначныя траўмы, а таксама пажылы мужчына (1927 г. н.) — у яго пералом носа», — распавёў інспектар, які выязджаў на месца аварыі.

Кіроўца маршруткі заявіў інспектарам, што яго падрэзаў легкавік. Цяпер гэтая інфармацыя правяраецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?