Экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма мяркуе, што Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД) ужо не працуе. Пра гэта ён заявіў на першым пасяджэнні Клуба галоўных рэдактараў СНД, Балтыі і Грузіі на тэму «Ці трансфармуецца СНД у новую палітыка-эканамічную структуру?», якое прайшло 10 лютага ў рэдакцыі газеты «Известия в Украине».

«У СНД за час яго існавання было прынята больш як тысяча рашэнняў.

Праўда, пераважная большасць іх не выконваліся.
Рэспублікі ўваходзілі ў СНД з рознымі пажаданнямі, са сваімі мэтамі. Інтэграцыйных працэсаў не было бачна, ні ў эканамічных, ні ў палітычных адносінах», — цытуе экс-прэзідэнта Украіны сайт газеты «Известия в Украине».

«Што ж гэта за Садружнасць? І шкоды няма, і карысці вялікай няма, як дрэва сухое», — сказаў Кучма.

«Мне здаецца, сёння, напэўна, калі галоўныя падзеі пройдуць у Расіі (выбары прэзідэнта. — БелаПАН.), трэба набрацца мужнасці і адслужыць малебен па СНД», — заявіў Кучма.

Былы прэзідэнт нагадаў, што і дагэтуль

усе галоўныя рашэнні прымаліся паміж краінамі СНД на двухбаковым узроўні, а з узнікненнем Мытнага саюза сітуацыя яшчэ больш ускладнілася.
Зараз шэраг пытанняў неабходна вырашаць ужо з кіраўніцтвам МС. «Паглядзім, як працуе Мытны саюз. Мы будзем дакладна ведаць, бо ў выпадку чаго Лукашэнка абавязкова выступіць», — заявіў Кучма, дадаўшы, што ён хоча пажадаць Мытнаму саюзу ўдачы, паколькі ў адзіночку ніводная краіна не справіцца з задачамі, што стаяць перад ёю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?