Паядынкам другога нумара беларускай зборнай Дзмітрыя Жырмонта (574-ы ў сусветным адзіночным рэйтынгу) і першага нумара зборнай Малдовы Раду Албота (260) завяршыўся 10 лютага стартавы дзень матчавай сустрэчы першага раўнда II групыЕўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса паміж камандамі Беларусі і Малдовы.
Жырмонт, які з’яўляецца дэбютантам Кубка Дэвіса, паказаў дастойную гульню, але ўсё ж не здолеў на роўных супрацьстаяць больш высакарэйтынгаваму апаненту і прайграў — 7:6, 5:7, 4:6, 2:6.
У першых двух сэтах беларус змагаўся на роўных, аднак у выніку клас саперніка матэрыялізаваўся ў яго перамогу — у трэцім і чацвёртым сэтах малдаванін прыкметна перайграваў беларуса. Агульны час матча — 3 гадзіны 16 хвілін.
У стартавым матчы, які прайшоў таксама 10 лютага, першы нумар беларусаў Уладзімір Ігнацік перамог другі нумар малдаван Рамана Барванава.
Такім чынам, перад другім днём спаборніцтваў лік матчавай сустрэчы 1:1.
11 лютага адбудзецца парны паядынак (пачатак у 15.00). На яго ад Беларусі заяўлены Максім Мірны (У заключны дзень спаборніцтваў, 12 лютага, паміж сабой згуляюць першыя і другія нумары каманд (пачатак першай сустрэчы ў 13.00). Ігнацік будзе супрацьстаяць Алботу, а Жырмонт — Барванаву. Усе матчы праходзяць у Палацы тэніса. Уваход вольны.3-і ў сусветным парным рэйтынгу) і Аляксандр Буры (184), ад Малдовы — Андрэй Горбан (1612) і Максім Дубарэнка (639).
Нагадаем, паводле рэгламенту Кубка Дэвіса, капітаны каманд могуць правесці замены, так што існуе верагоднасць, што 11 і 12 лютага склад удзельнікаў будзе некалькі іншы.
У рэйтынгу Кубка Дэвіса зборная Беларусі займае