Аляксандр Лукашэнка даручыў больш актыўна запрашаць у краіну замежных турыстаў-паляўнічых, ствараючы для іх належныя ўмовы. Такую задачу ён паставіў 10 лютага, прымаючы з дакладам старшыню Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» (РДГА «БТПР») Юрыя Шумскага і першага намесніка старшыні Мікалая Бамбізу.

«Па-першае, паляванне і рыбалка — гэта неад’емная частка турызму.

Калі турыст сюды прыязджае — гэта не толькі адпачынак. Напэўна, больш за палавіну з іх хочуць папаляваць, выехаць на рыбалку і г.д. Таму гэта эканамічны складнік»,
 — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведаміў Юрый Шумскі, у 2011 годзе даход ад замежнага паляўнічага турызму ў параўнанні з 2010 годам вырас удая, за апошні год таварыствам зароблена амаль 700 тыс. еўра.

Лукашэнка таксама звярнуў увагу на недапушчальнасць злоўжыванняў у гэтай сферы. «Мы не можам здабытак нашай дзяржавы, нашага народа разбазарваць, больш таго — па-бандыцку да яго ставіцца. А яшчэ горш, калі гэта сфера крыміналізуецца, і там адбываюцца недобрыя працэсы. Вы павінны былі іх таксама заўважыць, вывучаючы сітуацыю ў арганізацыі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым ён нагадаў, што перад новым старшынёй была пастаўлена задача разабрацца з кадравымі пытаннямі, вызначыць тых, з кім трэба будзе працаваць у далейшым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?