Асобныя харчовыя тавары, што ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі (найперш тавары для дзяцей), будуць абкладацца паніжанай стаўкай падатку на дададзены кошт — 10%. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта ад 9 лютага № 54, якім уносяцца змены ва ўказ ад 21 чэрвеня 2007 года № 287 «Аб падаткаабкладанні харчовых тавараў і тавараў для дзяцей».

Акрамя таго, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, найменні асобных тавараў ва ўказе прыводзяцца ў адпаведнасць з новай рэдакцыяй адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза, якая ўводзіцца ў дзеянне з 2012 года, а таксама ўдасканальваецца парадак прымянення гэтай паніжанай стаўкі.

Некаторыя харчовыя тавары з-за аб’ектыўных прычын выключаны з пераліку тавараў, што абкладаюцца паніжанай стаўкай ПДК.

Дакумент набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?